Кахоўская ГЭС
Кахоўская ГЭС | |
---|---|
Краіна | Украіна |
Месцазнаходжанне | |
Вадаём | Дняпро |
Уласнік | Укргідраэнерга[d] |
Электрычная магутнасць, МВт | 351 мегават |
На карце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кахо́ўская ГЭС — разбураная гідраэлектрастанцыя на Дняпры на поўдні Украіны. З’яўлялася шостай (ніжняй і апошняй) ступенню каскада гідраэлектрастанцый на рацэ Дняпро. Размешчана за 5 км ад горада Новая Кахоўка Херсонскай вобласці. Утварала Кахоўскае вадасховішча.
Кахоўская ГЭС забяспечвае гадавое рэгуляванне сцёку Дняпра для энергазабеспячэння, арашэння і водазабеспячэння засушлівых раёнаў поўдня Украіны, а таксама суднаходства ад Херсона да Запарожжа.
6 чэрвеня 2023 года ў час баявых дзеянняў Кахоўская ГЭС была падарвана[2][3][4] і разбурана. Таксама ёсць думка, што ГЭС разбурылася праз неадпаведную эксплуатацыю, злачынную халатнасць расійскага боку і атрыманыя раней пашкоджанні[5]. Узровень вады ў Кахоўскім вадасховішчы рэзка ўпаў, былі затоплены тэрыторыі ніжэй па цячэнні Дняпра, што выклікала гуманітарную і экалагічную катастрофу.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Вадазліўная плаціна
-
Вадазліўная плаціна
-
Кахоўскае вадасховішча
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кахоўская ГЭС